Літаратурная вечарына «Мужнасць таленту»

23.02.2019
Васіль Быкаў… Чалавек, пісьменнік, філосаф. Асоба ў гісторыі беларускай культуры.

Васіль Быкаў… Чалавек, пісьменнік, філосаф. Асоба ў гісторыі беларускай культуры. Лёс Васіля Быкава быў апалены вайной, пра якую ён з магутнай сілай сказаў праўду, раскрыў яе антычалавечую сутнасць. Салдат, які прайшоў вайну і застаўся жывы, ён любіў цішыню. Як чалавек і мастак, ён шанаваў усе колеры жыцця… Такім ён паўстаў перад слухачамі на літаратурнай вечарыне «Мужнасць таленту», падрыхтаванай вучнямі 7-11 класаў.

На вечарыне былі зачытаны ўрыўкі з яго твораў, паказаны фотаздымкі пісьменніка ваеннага часу. Вучні выступалі даследчыкамі яго жыцця і творчасці, чытачамі вершаў беларускіх паэтаў, прысвечаных самому В.Быкаву.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

23.02.2019

Гадунова Т.А.,

настаўнік беларускай мовы

і літаратуры

Ещё в этом разделе