“Любі, шануй, ведай роднае слова”

08.09.2018
08 верасня вучні 7-11 класаў былі запрошаны ў літаратурную гасцёўню “Любі, шануй, ведай роднае слова”. З мэтай развіцця творчых здольнасцей, выхавання любові да роднай мовы рабяты “канструявалі словы”, узгадвалі вершаваныя радкі, разгадвалі рэбусы , успаміналі беларускія прыказкі, з дапамогай мімікі і жэстаў тлумачылі фразеалагізмы. Усе ўдзельнiкi паказалi добрыя веды па беларускай мове і лiтаратуры. Мерапрыемства яшчэ раз паказала, што наша беларуская мова мілагучная, багатая на лексіку, няпростая і цікавая.

 

 

Ещё в этом разделе