“Размаўляем па-беларуску”

24.02.2018
24.02.2018 года Свята “Размаўляем па-беларуску”.

Напрыканцы тыдня беларускай мовы и літаратуры для вучняў 5-8 класаў настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры і вучнямі 10 класа было арганізавана свята “Размаўляем па-беларуску”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Праводзіліся конкурсы на адгадванне загадак, на лепшага “гаваруна”, на знаўцу прыказак. Дзеці з задавальненнем ўдзельнічалі ў інсцэніроўцы народнай песні “Сеў камарык на дубочак”, у сцэнках на школьную тэматыку. Вывучылі правілы беларускіх народных гульняў “Маша”, “Кот і мышы”. Вучні вельмі захапіліся выкананнем цікавых разнастайных заданняў, прымалі ўдзел у гульнях, праявілі кемлівасць, паказалі свой слоўнікавы запас, а многія пашырылі яго. Мерапрыемства прайшло на належным узроўні.

 

Ещё в этом разделе