Тыдзень беларускай мовы

19.02.2018
Тыдзень беларускай мовы – гэта заўсёды свята. Свята Мовы, свята пявучага беларускага Слова. Моўныя ранішнікі і цікавыя падарожжы, займальныя віктарыны і сур’ёзныя літаратурныя дыскусіі – ўсё гэта паглыбляе веды вучняў, абуджае цікавасць і любоў да роднага слова.

 

П л а н

правядзення  Тыдня  беларускай  мовы  і  літаратуры

ў  ДУА  «Сярэдняя  школа  №2  г.Слуцка»

з  19  па 24лютага  2018 года

 

 

Мерапрыемства

 

Дата

Клас

Адказныя

1

Адкрыццё  прадметнага  тыдня.

Афармленне  стэнда

19.02

5-11

Гадунова Т.А.,

Пупкевіч В.К.

2

Конкурс  малюнкаў  “Чытаем  і  ўяўляем”

19.02

24.02

5-11

Гадунова Т.А.,

Пупкевіч В.К.

3

Вусны  часопіс  “Дзве  мовы  сталі  блізкімі  мне  змалку”

19.02

11

Гадунова Т.А.

4

Моўны  турнір

19.02

6

Пупкевіч В.К.

5

Гульня  па  прафілактыцы  шкодных  звычак

“Хто  жадае  стаць  міліянерам”

20.02

7

Гадунова Т.А.

6

Свята  фразеалагізмаў, прыказак, прымавак

“Сказаў  як  звязаў”

22.02

5

Гадунова Т.А.

7

Гульня-віктарына  “Наша  Беларусь”

22.02

8

Пупкевіч В.К.

8

Культаралагічная  віктарына

“Вандроўка  па  родным  краі”

23.02

9

Пупкевіч В.К.

9

Свята мовы  “Размаўляем  па-беларуску”

24.02

5

6

7

Гадунова Т.А.,

Пупкевіч В.К.,

Вучні 10 класа

10

Падвядзенне  вынікаў  Тыдня  беларускай 

мовы  і  літаратуры.

Узнагароджанне  пераможцаў

24.02

5-11

Гадунова Т.А.,

Пупкевіч В.К.

 

 


 

19.02.2018 года падчас моўнага турніру “Падарожжа ў краіну Мовазнавію” вучні 6-га класа сталі удзельнікамі конкурсаў: “Эрудыт”, “Кемлівы”, “Лесвіца”, “Матэматык”, “Перакладчык”, “Усявед”, “Чужое слова” і іншых моўных турніраў. Кранулі дзіцячыя сэрцы і беларускія мелодыі, выкананыя пад гітару.

 

А завяршылася свята вершам-наказам Леаніда Дайнекі “Любіце мову”.

 


24.02 2018г. для  вучняў  5-7 класаў  вучнямі 10 класа было арганізавана свята “Размаўляем па-беларуску”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Праводзіліся конкурсы на адгадванне загадак, на лепшага “гаваруна”, на знаўцу прыказак і прымавак. Дзеці з задавальненнем ўдзельнічалі ў інсцэніроўцы народнай песні “Сеў камарык на дубочак”, у сцэнках на школьную тэматыку. Вывучылі правілы беларускіх народных гульняў “Маша”, “Кот і мышы”. Вучні   праявілі знаходлівасць і кемлівасць, узбагацілі свой слоўнікавы запас. Мерапрыемства прайшло на належным узроўні.

 

 

Ещё в этом разделе