Урок па беларускай літаратуры ў 6 класе

Канспект урока па  беларускай літаратуры ў 6 класе

Тэма:   Цана дружбы

                    (паводле апавядання Алены Васілевіч “Сябры”)

Мэта: стварыць умовы для пашырэння ведаў вучняў пра багацце творчасці       А.Васілевіч, пра апавяданне як літаратурны жанр; развіваць уменне аналізаваць празаічны твор, вызначаць этапы сюжэта,  адказваць на праблемныя пытанні паводле твора,  аналізаваць паводзіны і ўчынкі галоўных герояў, уяўляць прачытанае, падбіраць вобразы-сімвалы; выхоўваць пачуццё адказнасці, упэўненасці ў тым, што дружба – бясцэнны скарб.

Абсталяванне: партрэт А.Васілевіч, малюнкі вучняў, ілюстрацыі сімвалаў дружбы, музычныя запісы, падручнік, смайлікі для рэфлексіі.

Эпіграф: “Дружба – гэта каханне без крылаў” 

                                                                              Д.Байран (англ. паэт 18-19 ст. ст.)

“Дружба робіць вялікія справы. І ў няшчасці, і ў радасці без дружбы   чалавеку нельга быць. Шануйце, дзеці, дружбу…”                                                        К.Чорны “Насцечка”

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

II. Матывацыя: “ Я зачыняю дзверы, а за імі застануцца ўсе нашы праблемы, крыўды, спрэчкі, непаразуменні, увесь негатыў, які можа перашкаджаць нам працаваць на ўроку. У кабінеце цёпла, утульна, мы ўсміхнёмся адзін аднаму добразычлівай усмешкай і прыступім да работы, памятаючы, што ў нас усё атрымаецца!”

III. План работы на ўроку.

 Уступнае слова настаўніка:”Нашу гутарку я хачу пачаць з цудоўнага, павучальнага верша С.Грахоўскага “Словы”:

      Ад слова сэрца халадзее,

      Праходзіць сон і забыццё,

      Ад слова рушацца надзеі,

      Ад слова свеціцца жыццё.

      Ад слова вырастаюць крылы,

      А ў сэрцы стукае любоў,

      Ад слова прыбываюць сілы,

      Дык не шкадуйце шчырых слоў.

-         Так не будзем жа шкадаваць адзін аднаму шчырых слоў і прыступім да работы.

-         Перш чым даць слова паважанаму “кансультанту”, які падрыхтаваў невялікае паведамленне пра  жыццё і творчасць нашай славутай зямлячкі А.Васілевіч, мы звернем увагу на пытанні  задання “Чыстая дошка”.

-         Знаёмства з пытаннямі задання “Чыстая дошка”:

*Дзе і калі нарадзілася А.Васілевіч?

*У 1937 годзе  ў Слуцку…

*У 1946 годзе закончыла…

*Пасля пераезду ў Мінск працавала ..

*Калі пачала займацца літаратурнай дзейнасцю?

*А.Васілевіч піша творы для …

*А.Васілевіч – майстар …

*Якія жанравыя асаблівасці апавядання вы ведаеце?

*Даказаць, што твор А.Васілевіч “Сябры” – гэта апавяданне.

  1. Паведамленне “кансультанта” на тэму”Алена Васілевіч – наша славутая зямлячка”.
  2. “Чыстая дошка”

- Вучні адказваюць на пытанні і выціраюць іх з дошкі.

- Застаюцца толькі пытанні па тэорыі літаратуры “Апавяданне як літаратурны жанр”.

V.Слова “кансультанта” па тэорыі літаратуры

              - Жанравыя асаблівасці апавядання. (Запісы ў сшытках).

             - Вучні адказваюць на апошнія  пытанні, і дошка застаецца чыстай.

             - Якая тэма і ідэя гучаць у апавяданні “Сябры”?

   - Слова “Кансультанта” ( зачытвае тлумачэнне лексічнага значэння слова “дружба”,  выпісанае з “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы” ў 5 тамах, прапаноўвае сінонім да гэтага слова).

VI. Слова настаўніка:

-         Зачытваюцца эпіграфы Д.Байрана і К.Чорнага, даюцца каментарыі.

-          А.Васілевіч па-свойму, але вельмі глыбока і пранікнёна паказала значэнне сяброўства ў жыцці кожнага чалавека ў апавяданні “Сябры”, якое ўвайшло ў 2-томную анталогію самых лепшых твораў беларускай літаратуры.

   

VII. Работа над кампазіцыяй твора “Сябры”

               1 Гр.   * Экспазіцыя

               2 Гр.   * Завязка

               3 Гр.    *Кульмінацыя

               Кансультант. *Развязка

-         Вучні тлумачаць тэрміны і знаходзяць этапы сюжэта ў апавяданні “Сябры”.

VIII. Фізкультхвілінка “Адзінокае дрэўца”

-         На пагорку, недалёка ад бярозавага гайка, расла адзінокая бярозка. Яна кожны дзень цягнулася да сонейка (3 разы), ветрык гайдаў яе галінкі (4 разы), сняжок абдымаў і ўкутваў дрэўца (3 разы). Але бярозка адчувала адзіноту і цягнулася да сваіх сябровак у гайку (3 разы). Бедная бярозка, як ёй цяжка жывецца без сяброў. Пашкадуем яе і працягнем работу. (Гучыць музыка)

IX. Работа ў групах.

-         Адказы на пытанні (К-1, К-2, К-3)

-          

Пытанні на картках:

К-1

  1. Прыгадайце, як узнікла спрэчка на ўроку паміж Лёнькам і Грышкам? Каго з герояў вы асуджаеце? Каго апраўдваеце? Чаму?
  2. “Апавяданне мяне прымусіла задумацца над …” (закончыць выказванне).
  3. Якую цану мае сапраўдная дружба? Як мы павінны адносіцца да сваіх сяброў?

______________________________________________________________________

К-2

  1. Як атрымалася, што па дарозе дадому Лёня адстаў ад Грышы? Што адчуваў Лёня? Як пры гэтым трымаўся Грыша?  
  2. “Апавяданне мяне прымусіла задумацца над …” (закончыць выказванне).
  3. Якую цану мае сапраўдная дружба? Як мы павінны адносіцца да сваіх сяброў?

_____________________________________________________________________

 К-3

  1. Як сябе паводзяць  бацькі Грышы і Лёні, калі дазналіся, што Лёнька не вярнуўся разам з Грышам дадому? Ці пакаралі хлопчыкаў бацькі?
  2. “Апавяданне мяне прымусіла задумацца над …” (закончыць выказванне).
  3. Якую цану мае сапраўдная дружба? Як мы павінны адносіцца да сваіх сяброў?

____________________________________________________________________

X. Афішыраванне малюнкаў і ілюстрацый сімвалаў сяброўства з каментарыямі.

        -  Прадстаўнікі кожнай групы.

 

XI. Рэфлексія. (“Сумны смайлік” прымусіў задумацца, “ вясёлы смайлік” у падарунак сябру ).

-         Гучыць музыка.

XII. Дамашняе заданне:  параўнальная характарыстыка Лёнькі і Грышкі.

XIII. Выстаўленне адзнак.