Літаратурная гадзіна «Усё жыве і душу мае»

29.10.2022

Два волаты – паэзіі, красы

У год адзін падалі галасы.

Радзіму – маціў славілі яны –

Купала, Колас – слынныя сыны.

Зямлю – матулю родную любілі

І слова беларускае цанілі.

І Беларусь заўжды іх помніць будзе.

Чакаюць іх у кожнай хаце людзі.

Іх кнігі кожным вершам, кожным словам

Сцвярджаюць – будзе вечным наша слова!

 

Сапраўды, у 1882 годзе нарадзіліся на беларускай зямлі два слынныя, таленавітыя сыны, якія праславілі родную Беларусь далёка за межамі нашай Радзімы. У гэтым годзе мы адзначаем 140-годдзе з дня нараджэння славутых песняроў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

29 кастрычніка 2022 года для вучняў V-VIII класаў прайшла літаратурная гадзіна "Усё жыве і душу мае", прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы и Я.Коласа.  Дзеці  яшчэ раз прайшліся сцяжынкамі Купалы і Коласа, дакрануліся да залацінак і россыпаў іх твораў,  узбагаціліся новымі ведамі, паказалі свае здольнасці, адчулі асалоду іх чароўнага роднага слова.

изображение_viber_2022-10-29_13-11-35-438   изображение_viber_2022-10-29_13-11-35-277

изображение_viber_2022-10-29_13-11-34-899   изображение_viber_2022-10-29_13-11-34-045

изображение_viber_2022-10-29_13-11-32-638

29.10.2022

Гадунова Т.А.,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Ещё в этом разделе