Святочная праграма “Беларусам я завуся, родным краем ганаруся”

17.11.2018
17 лістапада 2018 года святочная праграма, прысвечаная Году малой радзімы, “Беларусам я завуся, родным краем ганаруся” сабрала малодшых вучняў і іх бацькоў у школе.

17 лістапада 2018 года святочная праграма, прысвечаная Году малой радзімы, “Беларусам я завуся, родным краем ганаруся” сабрала малодшых вучняў і іх бацькоў у школе. Гучалі вершы, напоўненыя любоўю да роднага краю. Звінелі песні “Беларусь мая”, “Слаўся, наш Слуцк малады”. Гледачы былі зачараваны цудоўным беларускім танцам у выкананні вучаніц 3 класа, падрыхтоўкай якога займалася Масюк А.А.

 

Турнір знаўцаў Беларусі дапамог паглыбіць веды і высветліць, што ў інтэлектуальным спаборніцтве пераможцамі-краязнаўцамі стал іматулі Макаед С.М. і Масюк А.А. З цікавасцю дарослыя і дзеці гулялі ў перакладчыкаў, пералічвалі славутыя мясціны Случчыны.

 

А на развітанне дзеці і госці атрымалі наказ:

Будзь Чалавекам чалавек.

Заўсёды будзь руплівым, шчырым,

Кроч да людзей з дабром і мірам!

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

17.11.2018

Дудзінская В.М.,

настаўнік пачатковых класаў,

класны кіраўнік 3 класа

Ещё в этом разделе