Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2023

Ва ўсім свеце чалавек, размаўляючы на роднай мове, проста размаўляе. У нас зусім інакш. Кожны раз, калі на людзях мы прамаўляем па-беларуску, дык не проста сумовімся, а як бы ладзім грамадзянскую акцыю ці мастацкі перформанс, паколькі ўвага ўсіх, хто выпадкова апынуўся побач, адразу засяроджваецца на нечаканым дзіве. 

Валянцін Акудовіч

 

Сёння 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання. У “Сярэдняй школе №2 г.Слуцка” адзначаўся дзень беларускай мовы. Вучні VI класа прымалі ўдзел у мерапрыемстве пад назвай “Гімн роднай мове” паэтычная старонка. Дзеці працавалі з прыказкамі беларускіх пісьменнікаў.

1

Актыўна чыталі вершы прысвечаныя роднай мове.

3

Разглядалі помнікі беларускіх пісьменнікаў.

2

Слухалі камедыю Янкі Купалы “Паўлінка”.  Вучні адчулі сапраўдную асалоду пры гучанні беларускай мовы ў час размовы галоўных герояў.

4

Пазнаёміліся з  запаведзямі беларускай мовы:

Мову родную беражы;
Мовай роднаю даражы;
Мову родную шануй;
Мовай роднай не гандлюй;
Мову родную любі;
Мовы роднай не кідай;
Мову дзецям перадай;
Мовы не аддай на здзек;
Толькі з ёю жыцця век.

Падводзячы вынік мерапрыемства вучні зразумелі, што наша беларуская мова прайшла доўгі і гістарычны шлях, нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнана сярод іншых моў  свету. Каб любіць сваю Радзіму, трэба добра ведаць яе гісторыю і сваіх продкаў.

21.02.2023

Лобусь С.С.,
заместитель директора по учебной работе,
учитель белорусского языка и литературы

Ещё в этом разделе