Сэрцам роднага слова краніся

02.09.2023

Для кожнага жыхара Беларусі першая нядзеля верасня – асаблівая, святочная. Менавіта ў гэты дзень, пачынаючы з 1994 года, наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства –  нацыянальнае  свята беларусаў, якія з вялікай павагай ставяцца да роднага слова, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры.

2 верасня, на пачатку вучэбнага года, гэтае свята сабрала і вучняў 5, 6 класаў  нашай  школы. Рабяты разгарнулі старонкі вуснага часопіса “Сэрцам роднага слова краніся”. На старонцы “Дзень беларускага пісьменства” пазнаёміліся з гісторыяй свята, па апісанню адгадалі назвы  гарадоў-сталіц, дзе яно ўжо адбылося. Са старонкі “Адкуль яны родам?” падзялілі словы на свае і “чужыя”. “Падумай і адкажы” – шукалі адказы на пытанні пра ўзнікненне кніг. Старонка “Хто ёсць хто?” пазнаёміла са славутымі  беларускімі дзеячамі  культуры і гісторыі. Напрыканцы  паказалі веданне беларускай мовы  на аснове гульняў “Апрані беларуса” і“ Накармі беларуса”.

изображение_viber_2023-09-04_13-28-38-574   изображение_viber_2023-09-04_13-28-49-389

изображение_viber_2023-09-04_13-28-49-060

 

02.09.2023

Гадунова Т.А.,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Ещё в этом разделе